Аляксандр Храпко папярэджаны за дзейнасць ад імя незарэгістраванай партыі

14 лістапада 2014 12:05  |  Галоўныя навіны

У Берасці 13 лістапада афіцыйнае папярэджанне аб
недапушчальнасці ўдзелу ў дзейнасці і выступу ад імя незарэгістраванай партыі
Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі атрымаў грамадскі актывістАляксандр Храпко.
Папярэджанне вынесла пракуратура за подпісам намесніка пракурора па
Берасцейскай вобласці, старэйшага дарадцы юстыцыі Аляксандра Точка.

 

У папярэджанні чыноўнікі спасылаюцца на частку 3 артыкул 7
Закона Рэспублікі Беларусь ’’Аб палітычных партыях’’. Я не бачу ў сваіх
дзеяннях правапарушэння, усё, чым я займаўся – рабіў карысныя для грамадства
справы, – адзначыў Аляксандр Храпко:

 

– На колькі я зразумеў, у іх няма афіцыйных доказаў, і гэта
было дзеянне, накіраванае на тое, каб папужаць мяне, каб я паразважаў над
далейшым маім удзелам у справах беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў.

 

Аб дзейнасці ад імя незарэгістраванай партыі БХД
берасцейскага актывіста Аляксандра Храпко пракуратура зрабіла высновы з
матэрыялаў КДБ. У матэрыялах значыцца, што грамадскі дзеяч прымаў актыўны ўдзел
у кампаніях ’’За малы памежны рух’’ і ’’Абаронім нашых дзяцей ад алкагалізму’’,
што ініцыявалі прадстаўнікі арганізацыйнага камітэту па стварэнні партыі БХД.

Болей навін