У Светлагорску адбудзецца суд па справе шматдзетнай маці, у якой адабралі дзяцей
У Светлагорску 21 лістапада а 10:00 у судзе Светлагорскага
раёну па адрасе вуліца Леніна 82 пачнецца судовае паседжанне па справе
шматдзетнай маці Надзеі Дударэнкі, у якой з-за яе актыўнай грамадскай пазіцыі раённыя
ўлады адабралі прыёмных дзяцей.
Па словах жанчыны, дзяцей у яе адабралі са шматлікімі
парушэннямі закандаўства і фальсіфікацыямі дакументаў. Пры гэтым, адзначае яна,
у школе і дзіцячым доме на яе прыёмных дзяцей аказвалі фізічны гвалт і
псіхалагічны ціск.