Пазіцыя БХД адносна Кангрэсу дэмакратычных сіл

17.11.2014, 15:26  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Пазіцыя БХД адносна Кангрэсу дэмакратычных сіл


1. 17 лістапада прадстаўнікі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, Партыі БНФ, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), "Гавары праўду" і Руху "За Свабоду” падпісалі праект працэдуры, паводле якой можа быць праведзены кангрэс дэмакратычных сіл.

 

2. На сустрэчы прадстаўнікі ўсіх сямі дэмсілаў (разам з Аб’яднанай грамадзянскай партыяй і Беларускай партыяй левых "Справядлівы свет”), якія ўдзельнаюць у кансультацыях, дамовіліся да 1 снежня 2014 года чакаць вызначэння пазіцый АГП і "Справядлівага свету” і да гэтага рашэнне не рэалізоўваць і не публікаваць.

 

3. Паводле агульнай дамоўленасці, рашэнне аб рэалізацыі працэдуры прымаецца мінімум шасцю структурамі з сямі (кансэнсус мінус 1). На сённяшні дзень толькі ў такім фармаце беларускія хрысціянскія дэмакраты гатовы ўдзельнічаць у Кангрэсе. Удакладняем: меркаваны час Кангрэсу ў падпісаным праекце працэдуры – сакавік, а не травень 2015 года.

 

4. Лічым інсінуацыі на тэму правядзення Кангрэсу да прыняцця канчатковага рашэння заўчаснымі.

 

 

Навіны па тэме