Студэнты падтрымалі патрабаванні МХД аб уступленні Беларусі ў Балонскі працэс
Маладыя
Хрысціянскія Дэмакраты ў межах кампаніі “Беларусь у Балонскі працэс» сустрэліся са студэнтамі і
збіралі подпісы каля корпуса Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта, размешчанага
па вуліцы Кальварыйская.
Па словах лідэра
МХД Марыны Хоміч, сёння вельмі важна прыходзіць і напрамую размаўляць са
студэнтамі, слухаць іх меркаванне. У першую чаргу, таму што вельмі многія
студэнты не ведаюць, што ўяўляе сабой Балонскі працэс, якія яго перавагі. І як
раз цяпер вельмі важна інфармаваць маладых людзей пра гэта. Тым больш што
Палата прадстаўнікоў у хуткім часе рыхтуецца ўнесці змены ў Кодэкс аб Адукацыі,
паведамляе minskby.com.
«У цэлым, хлопцы
станоўча ставяцца да нашай ініцыятывы і ахвотна ставяць подпісы, таму што
разумеюць усе недахопы беларускай сістэмы адукацыі», – падкрэсліла Марына
Хоміч.