У Мінску запалілі 300 свечак у памяць аб ненароджаных дзецях (фота, відэа)

19 лістапада 2014 17:35  |  Грамадства

У Мінску 18 лістапада ў гадавіну легалізацыі абортаў у Савецкай
Расіі на пляцоўцы перад званіцай праваслаўнага прыходу ў гонар іконы Божай Маці
«Усіх тужлівых Радасць» запаліліся 300 агнёў-лампадак, якія нагадваюць пра 30
000 штогадовых абортаў у Беларусі.

Лампадамі перад храмам была выкладзеная фігура дзіцяці — так,
як яно выглядае на восьмы тыдзень жыцця, паведамляе krynitsa.info.

Акцыя прайшла ў рамках фестывалю сацыяльнай рэкламы ў
абарону жыцця і сям’і «Ладошка», які закліканы звярнуць увагу грамадскасці на
трагічную дату ў гісторыі, пасля якой мільёны дзіцячых жыццяў працягваюць абрывацца
да гэтага часу.

Перад пачаткам акцыі ў хатнім храме святых
пакутнікаў-немаўлятаў Віфлеемскіх адбыўся малебен за жыццё ненароджаных дзяцей,
пасля заканчэння якога прайшла прэс-канферэнцыя «Так! Будзе жыццё!»,
прысвечаная місіі фестывалю.

Кавалькова: аборт — гэта не норма

У Беларусі ёсць шмат спецыяльных службаў, якія займаюцца
выратаваннем жыцця. «Усе разумеюць, што, калі жыццё пад пагрозай, гэта
трывожная сітуацыя і трэба нешта рабіць. Але разам з гэтым незаўважна
адбываецца выветрыванне з нашай свядомасці таго факту, што жыццё пачынаецца з
моманту зачацця», — заявіў 18 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску «Так!
Будзе жыццё» фестывалю ў абарону жыцця «Ладошка» клірык праваслаўнага прыходу ў
гонар іконы Божай Маці «Усіх тужлівых радасць» протаіерэй Аляксей Клімаў.

«І пры ўсёй вялікай працы, якая накіравана на павышэнне
ўзроўню і якасці жыцця жывучых людзей, забываюць аб абароне дзетак маленькіх. І
ў такіх шчасных краінах зусім беспакарана льецца кроў дзяцей. З гэтым мірыцца
нельга», — адзначыў ён, паведамляе карэспандэнт Krynitsa.info.

На думку сябра аргкамітэта фестывалю «Ладошка» Сяргея
Чыгіра, 18 лістапада з’яўляецца самай сумнай датай у гісторыі сучаснага
чалавецтва, бо менавіта ў гэты дзень,18
лістапада 1920 года
, у Савецкай Расеі «ўпершыню ў агульнасусветнай
юрыдычнай практыцы быў замацаваны статус плоду як прадмета неадушаўлёнага і быў
створаны прэцэдэнт, які легалізаваў аперацыю пад назвай аборт».

«Праз працы, якія мы прымаем на конкурс, мы жадаем тысячу
разоў паўтарыць: яно (зачатае дзіця) — жывое, яно — такое, як кожны з нас, яно
— чалавек», — адзначыў Сяргей Чыгір.

У сваю чаргу юрыст Вольга Кавалькова адзначыла, што «аборт —
гэта не норма, аборт не павінен існаваць ні ў заканадаўстве, ні ў галовах
людзей». Яна распавяла, што ў 2012 годзе група юрыстаў распрацавала кампанію «У
абарону жыцця» для абароны жанчын і зачатых дзяцей. За 1,5 года было сабрана
больш за 10 тыс. подпісаў у падтрымку змены беларускага заканадаўства аб
абортах.

Як вынік ў 2014 годзе быў прыняты закон, які ўступіць у моц
26 снежня і ўключае права доктара адмовіцца ад правядзення абортаў па
маральна-этычных перакананнях. Ёсць у законе і пункт аб абавязковым кансультаванні
цяжарных жанчын і стварэнні ў кожнай паліклініцы, бальніцы, раддоме цэнтраў
крызіснай цяжарнасці жанчын, тады як раней аборт можна было зрабіць ужо ў дзень
звароту. Яшчэ раней, у пачатку 2013 года, Савет міністраў Беларусі ў выніку
кампаніі скараціў да двух сацыяльныя паказчыкі для правядзення абортаў.

«Нам ёсць, куды рухацца, нам ёсць, што рабіць. І калі мы
лічым, што аборт — гэта не норма, што гэта забойства дзяцей, што яго не павінна
быць у Беларусі, то мы павінны выказваць гэта і казаць гэта прадстаўнікам улады
і людзям, ад якіх залежыць наша жыццё», — сказала Вольга Кавалькова,
паведаміўшы, што цяпер ідзе распрацоўка новага этапу кампаніі «У абарону
жыцця».

Фота Надзеі Гацак

Болей навін