У Наваполацку затрымалі Андрэя Гайдукова (абноўлена)
У Наваполацку 21
лістапада сябра аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская
Дэмакратыя» Андрэй Гайдукоў раздаваў улёткі з інфармацыя пра беларускіх
палітвязняў.
Амаль увесь гэты
час за ім сачылі людзі ў цывільным, здымалі на відэа. Зараз ён ідзе дадому,
людзі ў цывільным яго пераследуюць, паведаміла каардынатара аргкамітэту БХД па
Віцебшчыне Таццяна Севярынец.
15:05 Андрэй Гайдукоў затрыманы
17:40 Андрэя Гайдукова вызвалілі з міліцыі. На яго склалі
пратакол паводле ч. 1 арт. 23.34 КаАП за нібыта арганізацыю і правядзенне
несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.