У пракуратуру і міліцыю пададзеныя скаргі на забарону сцягоў Украіны на канцэрце ОЕ (фота, відэа)

24 лістапада 2014 13:16  |  Галоўныя навіны

Каардынатар
аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціняская Дэмакратыя» ў Мінску
Вольга Кавалькова, лідары Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў Марына Хоміч, Ксенія
Лапская і Вікторыя Радзіеўская падалі скаргу ў РАУС і пракуратуру Цэнтральнага
раёну Менска, «Менск-Арэну» і амбасаду Украіны ў Беларусі ў сувязі з
канфіскацыяй украінскіх сцягоў на канцэрце гурта «Океан Ельзи».

У скарзе адзначаецца, што ні на квітках на канцэрт, ні на
сайце “Менск-Арэны”, ні па тэлефоне спорткомплексу нічога не казалася пра
забарону праносіць украінскія сцягі. Аднак
пры наведванні канцэрту 21 лістапада невядомыя ў цывільным без якіхсьці
дакументаў адмовіліся прапускаць пазоўніц са сцягамі Украіны, прычынаў гэтага
яны не патлумачылі, прадставіцца адмовіліся.

“Пасля забароны прайсці на канцэрт са сцягамі Украіны, адзін
з супрацоўнікаў сказаў, што будзе тэлефанаваць удакладняць ў Цэнтральны РУУС
г.Мінска хто мы і яшчэ нейкую інфармацыю. Пасля чаго да нас падышоў яшчэ адзін
супрацоўнік, які прадставіўся, як Мікалай, і папрасіў нас выйсці з будынка
Мінск-арэны для размовы, ад чаго мы адмовіліся. Таксама нам сказалі, што калі
мы не здадзім сцягі ў камеры захоўвання, а будзем настойваць на законным
наведванні канцэрта са сцягамі, то нас даставяць ў Цэнтральны РУУС для разбіральніцтва”,
– гаворыцца ў скарзе.

Дзеянні людзей у цывільным, якія не прадставіліся і
адмовіліся патлумачыць прычыны абмежванняў, пазоўнікі лічаць прашуэннем сваіх
правоў і законных інтарэсаў. У сувязі з гэтым яны просяць патлумачыць, на
падставе чаго быў забаронены пранос сцягоў Украіны на канцэрт, а таксама
правесці праверку па фактах здзяйснення людзьмі ў цывільным незаконных дзеянняў.

Болей навін