У Менску прайшла вечарына-аўкцыён салідарнасці з Украінай (фота)

24 лістапада 2014 16:04  |  Палітыка

У пятніцу, 21 лістапада, у дзень пачатку Майдана, які ва Украіне
адзначаецца як Дзень Годнасці і Свабоды, адбылася вечарына салідарнасці з
Украінай “Разам назаўжды”. Удзел у ёй узялі каля 40 чалавек.

У межах вечарыны прайшоў дабрачынны аўкцыён карцін мастачкі
Наталлі Бордак, усе грошы ад якога пойдуць на медыцынскую дапамогу параненым.
Падчас аўкцыёну былі прададзеныя ўсе карціны. Карціны “Колеры часу”, “Майдан. вул. Грушэўскага”
і “У чаканні”вырашана
таксама накіраваць на Украіну.

Апроч таго, за ахвяраванні для ўкраінскіх параненых былі
раздадзеныя невялічкія мастацкія вырабы: лялькі, торбачкі, паштоўкі і іншае.

Таксама прайшлі выступы бардаў Андрэя Мельнікава і Зьмітра
Захарэвіча, Аляксандра Грыцкевіч прачытала вершы.

Болей навін