У Гродне за адзін дзень сабралі больш за 100 подпісаў за лепшую медыцыну
У Гродне мясцовая
дэмакратычная кааліцыя “Далягляд” распачала збор подпісаў за паляпшэнне якасці
медычнага абслугоўвання ў горадзе, сабраўшы за першы дзень больш за 100
подпісаў.
“Людзі вельмі добра
адгукаюцца, падпісваюцца. Ужо двое з падпісантаў далучыліся да кампаніі”, –
адзначыў гродзенскі абласны каардынатар аргкамітэту БХД Мікола Баўсюк.
Нагадаем, у гродзенскую кааліцыю “Далягляд”
уваходяць мясцовыя арганізацыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, Аб’яднанай
Грамадзянскай партыі, Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Грамады, прафсаюза
радыёэлектроннай прамысловасці і фонду імя Льва Сапегі.