У Менску праходзіць Нацыянальная Рада БХД (фота, парадак дня)
У Менску
29 лістапада праходзіць пашыранае паседжанне Нацыянальнай Рады аргкамітэту па
стварэнні партыі «Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі». У паседжанні
ўдзельнічаюць сустаршыні аргкамітэту Віталь Рымашэўскі і Павал Севярынец,
адказны сакратар Дзяніс Садоўскі, лідар Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў Марына
Хоміч, каардынатары аргкамітэту БХД з рэгіёнаў і іншыя сябры Нацыянальнай Рады.
Парадак дня Нацыянальнай Рады БХД:
1. Справаздача кіраўніцтва БХД і абласных
кіраўнікоў БХД
2. Падвядзенне вынікаў кампаніі “Народны
кантроль” у 2014 годзе
3. Абмеркаванне планаў дзейнасці кампаніі
“Народны кантроль” на 2015 год
4. Абмеркаванне стратэгіі і планаў
дзейнасці БХД на палітычную кампанію 2015 года
5. Прыняццё рэзалюцый
6. Рознае
Па сканчэнні паседжання адбудзецца сход пенсіянерскай
арганізацыі БХД.