Абрана новае кіраўніцтва аргкамітэту Пенсіянерскай арганізацыі хрысціянскіх дэмакратаў
У Менску 29 лістапада адбыўся сход аргкамітэту па стварэнні Пенсіянерскай
арганізацыі беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў. На ім адбыліся выбары новага
кіраўніцтва аргкамітэту: старшынёй абрана Наталля Маразевіч, яе намесніцамі – Галіна
Каржанеўская і Людміла Рыжыкава. Таксама была абраная Рада аргкамітэту.
Таісія Кабанчук, якая
ўзначальвала аргкамітэт пенсіянерскай арганізацыі ад моманту яго ўтварэння ў
снежні 2011 года, падвяла вынікі яго працы за тры гады.
Аргкамітэт Пенсіянерскай арганізацыі БХД зацвердзіў платформу
рэформы пенсійнай галіны Беларусі, запланаваў сваю дзейнасць на 2015 год, у тым
ліку правядзенне круглага стала па пенсійнай рэформе, шэрагу тэматычных акцый і
мерапрыемстваў.