Павел Севярынец у Варшаве прэзентуе “Беларускую глыбіню”
3 снежня Павел Севярынец, упершыню ў Варшаве пасля
вызвалення, прэзентуе сваю
новую кнігу «Беларуская глыбіня», якая пабачыла свет у 2014 годзе ў рамках
серыі «Кнігарня пісьменніка».
«Беларуская глыбіня» была напісана Паўлам у складаны час,
калі ён знаходзіўся ў трохгадовай ссылцы у спецкамендатуры вёскі Куплін
Пружанскага раёна (Брэсцкая вобласць) пасля вядомых падзей «Плошчы». Па
сутнасці, кніга — серыя цікавых эсэ на тэму нацыяльнай ідэі, гісторыі, жыцця
беларускай вёскі.
Лідар БХД Павел Севярынец кіраваў штабам кандыдата ў
прэзідэнты Віталя Рымашэўскага. У ноч на 20 снежня 2010 года быў арыштаваны, і
адбыў трохгадовае пакаранне. Амаль 5 месяцаў непасрэдна пасля арышту Павел
правёў у следчым ізалятары КДБ. 19 кастрычніка 2013 года палітык быў вызвалены.
Падчас сустрэчы-прэзентацыі Павел Севярынец адкажа на пытанні прысутных адносна сваей
кнігі, творчасці, палітыкі, зняволення і іншага. Усе жадаючыя будуць мець
магчымасць набыць кнігу.
Прыходзьце, бо будзе цікава!
Сустрэча-прэзентацыя
адбудзецца: 3 снежня 2014 года, 20.00. Беларускі дом, Варшава (ul. Wiejska
13/3)
Кантакты: Ірына Губская[email protected]
+48 536 948025
Падрабязнасці:https://www.facebook.com/events/670826119700017/?pnref=story