У Віцебску перашкаджаюць збіраць подпісы за якасную медыцыну
Больш за тысячу подпісаў сабралі ўжо ўдзельнікі кампаніі
” За якасную медыцыну ў Віцебску”. Збор подпісаў ідзе, нягледзячы на
перашкоды з боку аховы рынкаў і міліцыі.
Так, на Марка-Сіці 26 лістапада былі затрыманыя Таццяна
Севярынец і Алена Шабуня. Пасля суправаджэння экскортам ахоўнікаў да дырэктара
і размовы з ім, іх папярэдзілі, што збор якіх-небудзь подпісаў без дазволу на
тое гаспадара недапушчальныя. Перад тым было забаронена збіраць подпісы і на
вуліцы. Пікеты таксама праводзіць забаранілі. Але збор подпісаў працягваецца.
Нагадаем, што напрыканцы верасня была падпісана дамова пра
супрацоўніцтва гарадскім аргамітэтам па стварэнню Партыі БХД, віцебскай
структурай Партыі “Справядлівы Свет”, ГА “Вольны шлях, ГА
“Перекрёсток” ды кампаніяй “Гавары праўду!” для паляпшэння якасці
медыцынскага абслугоўвання ў Віцебску.