Міліцыя затрымлівала Ірыну Моцную, яна апынулася ў шпіталі
Шматдзетную маці з Клімавічаў Ірыну Моцную 1 снежня пасля
суду па пазове Клімавіцкага райаддзелу адкацыі затрымалі міліцыянты за ранейшае
нібыта непадпарадкаванне міліцыі. Пра гэта позна ўвечары паведаміў каардынатару
Магілёўскага аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская
Дэмакратыя” Таісіі Кабанчук паведаміў сын Ірыны Моцнай.
“Нашу маму затрымалі пры выхадзе з залы суда і адвезлі ў
Клімавіцкі РАУС. Праз паўтары гадзіны яна выйшла да нас у суправаджэнні
міліцыянта і сказала, што на яе заведзеная адміністрацыйная справа і яна
затрымліваецца да суда. Калі ён адбудзецца, яна не ведае. Яшчэ ў калідоры суду
маме стала кепска (у яе дыябет, ціск і хворае сэрца) .Ёй выклікалі хуткую,
зрабілі ўколы, а калі стала лепш -адвезлі ў РАУС”, – цытуе сына Ірына Моцнай bobruiskby.com.
Зараз у Клімавічы накіроўваецца магілёўскі гарадскі
каардынатар аргкамітэту БХД Алег Аксёнаў.