Запрашаем на прэзентацыю кнігі “Мікола Ермаловіч. Той, хто вярнуў нам гісторыю”

08 снежня 2014 13:30  |  Галоўныя навіны

У панядзелак, 8 снежня, а 18:00 адбудзецца прэзентацыя кнігі
Анатоля Астапенкі “Мікола Ермаловіч. Той, хто вярнуў нам гісторыю.” Кніга
выйшла ў серыі “100 выдатных дзеячоў беларускай культуры” (Мінск, Харвест,
2014).

 

“Мікола Ермаловіч (1921 – 2000) адкрыў нам вочы на
сапраўдную гісторыю Беларусі. Ён адкінуў ілжывы тэзіс расейскіх і летувіскіх
гісторыкаў пра заваяванне беларускіх плямён у ХІІІ ст. жамойтамі –
продкамі сучасных літоўцаў. Яго ідэі, яго тытанічная праца па стварэнні
праўдзівай гісторыі Беларусі, па выкрыцці псэўдатэорый савецкай, ды і замежнай
гістарычных школ – дала плён. Яго галоўная праца “Па слядах аднаго міфа”, хоць
і праз дваццаць год, але ўбачыла свет. А фундаметальны твор “Старажытная
Беларусь” быў высока ацэнены – кніга была адзначана Дзяржаўнай прэміяй
Рэспублікі Беларусь і літаратурнай прэміяй імя Кастуся Каліноўскага.
М.Ермаловіч – адзіны гісторык Беларусі, які, не маючы ніякіх навуковых званняў
і вучоных ступеняў, з’яўляецца аўтарам уласнай, ужо многімі айчыннымі і
замежнымі вучонымі прызнанай, навуковай канцэпцыі ўтварэння Вялікага княства
Літоўскага”, — адзначае Анатоль Астапенка.

 

Адрас прэзентацыі: Мінск, Чарнышэўскага 3. Тэлефоны для
сувязі: +375447858310, +375336010458.

Болей навін