У Берасці прайшлі перамовы па стварэнні гарадской кааліцыі (фота)
У Берасці 2 снежня прайшлі перамовы па стварэнні гарадской
кааліцыі дэмакратычных сілаў. Удзел у перамовах узялі Беларускай Хрысціянскай
Дэмакратыі, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі БНФ, Беларускай
сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Гавары праўду, Руха “За Свабоду”.
Гэта быў першы этап перамоваў, паведаміў берасцейскі
гарадскі каардынатар аргкамітэту БХД Аляксандр Храпко.
Паводле яго словаў, другі этап перамоваў, на якім плануецца
падпісаць пагадненне аб супрацы, пройдзе ў бліжэйшыя дні.