Сябры БХД наведалі маці Васьковіча: яна перадае ўсім прывітанне і словы падзякі
Сябры Беларускай
Хрысціянскай Дэмакратыі наведалі маці зняволенага актывіста БХД Яўгена
Васьковіча ў Бабруйску Рушанію Іванаўну. Ёй перадалі цёплыя рэчы, гігіенічныя
сродкі і канцылярскія прылады для сына.
Маці палітвязня
перадавала прывітанне і словы падзякі ўсім, хто хвалюецца за яе сына, піша яму
лісту і ахвяруе грошы для яго, паведаміў каардынатар аргкамітэту БХД па
Меншчыне Павал Пракаповіч.