У Празе – дзве прэзентацыі “Люблю Беларусь” Севярынца па-чэску
11
і 12 снежня ў Празе пройдуць прэзентацыі кнігі Паўла Севярынца “Люблю
Беларусь” на чэскай мове. Пераклад ажыццявіла чэская хрысціянка Святлана
Вранава, дапамаглі з выданнем беларуская суполка “Пагоня”, чэскі
ПЭН-цэнтр, Мэрыя Прагі, грамадзкія арганізацыі і чэскія хрысціянскія дэмакраты.
У
чацвер, 11 снежня, а 19.00 прэзентацыя пройдзе ў Доме нацыянальных меншасцяў
(вул. Воцэлава, 602/3), а ў пятніцу 12 снежня – а 18.00 у “Беларускай
клюбоўні” (вул. 5 траўня, 1043/32, 4 Нусле), паведамляе krynitsa.info.
Прэзентацыі
пройдуць з удзелам аўтара, Паўла Севярынца, вядучых чэскіх палітыкаў – Карэла
Шварцэнберга, Паўла Белабрадэка, Яраміра Штэтына, Паўла Свобады, лідэраў
беларускай эміграцыі і, канечне, цудоўнай перакладчыцы-беларусісткі Святланы
Вранавай.