Каардынатар БХД будзе абскарджваць вынесенае яму папярэджанне
Каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя” ў Берасці Аляксандр Храпко збіраецца абскарджваць
вынесенае яму папярэджанне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
Дайсці ў абскарджванні ён збіраецца ажно да ААН.
“Я лічу папярэджанне незаконным. Спачатку ўлады адмаўляюцца
рэгістраваць БХД, а затым выносяць папярэджанне па антыканстытуцыйным законе за
дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”, – адзначыў ён.
У Берасці 13 лістапада афіцыйнае папярэджанне аб
недапушчальнасці ўдзелу ў дзейнасці і выступу ад імя незарэгістраванай партыі
Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі атрымаў Аляксандр Храпко.
Папярэджанне вынесла пракуратура за подпісам намесніка пракурора па
Берасцейскай вобласці, старэйшага дарадцы юстыцыі Аляксандра Точка.