Павел Севярынец сустрэўся з вядучымі чэскімі палітыкамі і рэлігійнымі дзеячамі
Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя” Павел Севярынец падчас свайго візіту 10-13 снежня ў Чэхію
сустрэўся з цэлым шэрагам чэскіх палітыкаў, грамадскіх і рэлігійных дзеячоў.
Ужо ў аэрапорце яго сустракаў дэпутат Еўрапарламенту Марэк Ганнібал,
які падрыхтаваў і арганізаваў ўвесь побыт Паўла ў Празе. Таксама ў першы дзень візіту адбылася сустрэча з палітыкам Паўлам Фішарам, дыпламатам і былым амбасадарам Чэхіі ў Францыі.
У другі дзень свайго
візіту сустаршыня БХД наведаў верхнюю і ніжннюю палаты чэскага парламенту, дзе
сустрэўся з віцэ-старшынём Палаты дэпутатаў, членам
парламента ад партыі ТОП 09 Пятрам Газдікам, старшынём партыі TOP 09, былым міністрам замежных спраў і кандыдатам у прэзідэнты Чэхіі, князем Карэлам Шварцэнбергам, эўрадэпутатамі Лудэкам Нідэрмаерам, Ярамірам Штэцінам і Паўлам Свобадай Павел, віцэ-старшынём і
экспертам па знешняй палітыцы ТОП 09 Марэкам Жэнішакам,
дэпутатам адпартыі ХДС-ЧНП (KDU-ČSL) Андрэем Бэнешікам, старшынём ХДС-ЧНП і віцэ-прэм’ерам чэскага ўраду Паўлам Белабрадакам.
З Паўлам
Белабрадакам ішла гаворка пра сур’ёзную дапамогу дэмакратыі
ўБеларусі, пра стажыроўкі для беларускіх экспэртаў, пра экспэртызы, якія чэскія
экспэрты могуць рабіць для законапраектаў, распрацаваных уБеларусі іпра тое,
якразам шукаць дапамогі для такіх шырокамаштабных праектаў
уБеларусі.
12 снежня Павел Севярынец
наведаў Арцыбіскупскі палац у Градчанскай плошчы, дзе яго вітаў былы дысыдэнт і палітвязень, дапаможны
біскуп пражскі, мансеньёр Вацлаў Малы. Таксама ў гэты ж дзень прайшлі перамовы з чэшскім
евангельскім багасловам і публіцыстам, ганаровым старэйшым царквы “Хрысціянская
супольнасць” Данам Драпалам. Апошняя
афіцыйная сустрэча палітыка прайшла ў Міністэрстве замежных спраў Чэхіі.
Адной з мэтай візіта
Паўла Севярынца ў Прагу была прэзентацыя чэскага выдання яго кнігі “Люблю Беларусь”, у якім удзельнічалі каля 70
чалавек, у тым ліку спонсараў, кансультантаў, прадстаўнікоў беларускай меншасці
і чэшскай грамадскасці. У рамках праграмы выступілі дырэктар Дома нацыянальных
меншасцяў Якуб Штэдрань,
старшыня партыі TOP 09 Карал Шварцэнберг, дэпутаты Еўрапарламента Павел Свобада ды Ярамір Штэціна, сам аўтар і перакладчыца
Святлана Вранава.
Апроч таго, падчас візіту
сустаршыня БХД падчас візіту даў інтэрв’ю Чэскай прэс-службе і беларускай
рэдакцыі Радыё “Свабода”, Штэпану Гаўлічаку, рэдактару “Каталіцкага штотыднёвіка”
ды хрысціянскага “Радыё Проглас”,
радыё “Echo 24”,
газетам “Млада фронта Днес” і “Народныя навіны”.