Віншуем з 80-годдзем Станіслава Шушкевіча!
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя шчыра віншуе з 80-годдзем
выбітнага беларускага палітыка, навукоўца, першага кіраўніка незалежнай
постсавецкай Беларусі Станіслава Шушкевіча. Жадаем яму доўгіх гадоў жыцця,
моцнай волі, сілаў і Божага дабраславення.
Жыве Беларусь!