У Віцебску семінар “Жанчына і бізнес” асвятляў праблемы падвор’я (фота)

16 снежня 2014 15:21  |  Грамадства

13 снежня ў Віцебску адбыўся чарговы семінар “Жанчына і
бізнес”, які на гэты раз асвятляў праблемы падвор’я. Абгрунтаваная лекцыя
сп. Пятра Мігурскага вельмі зацікавіла слухачоў. Ада Райчонак падзялілася
ўласным досведам фермерства, стасункамі з сельсаветам і райвыканкамам.

Кожны ў сваім рэгіёне можа стаць адмысловым лідарам і
ўплываць на рашэнні ўладаў – да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі семінару.

Каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі БХД на Віцебшчыне
Таццяна Севярынец распавяла пра кампанію “Народны кантроль” у
Віцебску і рэгіёнах вобласці, каментуючы папярэднія высновы.

Таксама адбылася невялікая выстава з рэчаў, зробленых
уласнаручна Вольгай Бугай з Оршы і па дызайне Уладзіміра Рамановіча. Рэчы на
выставе можна было набыць ці замовіць.

У Віцебску семінар "Жанчына і бізнес" асвятляў праблемы падвор'я (фота)

Болей навін