Дырэктар Менскводаканала: чыстую ваду менчукі пабачаць не ранней за 2030 год
17 снежня адбылася сустрэча прадстаўнікоў
грамадскасці з дырэктарам Мінскага вадаканалу Віктарам Меляшкевічам. У сустрэчы
ўдзельнічалі прадстаўнік
грамадскай ініцыятывы «Наша Кунцаўшчына», адказны сакратар аргкамітэта па
стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Дзяніс Садоўскі і
каардынатар ініцыятывы, якая вядзе барацьбу за артэзіянскія свідравіны,
Валянціна Шалейнікава.
Дырэктару вадаканалу былі прадстаўленыя факты
грубага парушэння заканадаўства, звязаныя з
закрыццём ці няправільным выкарыстаннем артэзіянскіх свідравін. Прадстаўнікі
грамадскасці паведамілі, што перададуць усе гэтыя факты праваахоўчым органам
для расследвання.
Кіраўнік водаканалу паабяцаў у сваю чаргу
стварыць камісію, якая зоймецца расследваннем прадстаўленых парушэнняў.
Таксама абмяркоўвалася будаўніцтва водазабору
“Вязынка”, які будуецца шмат год з мэтай пастаўкі артэзіянскай вады ў
Фрунзенскі, Кастрычніцкі і Маскоўскі раёны. Яго адкрыццё было запланавана ў
2020 годзе.
Але Віктар Меляшкевіч паведаміў, што
Менгарвыканкам скараціў фінансаванне праекту, з-за гэтага ён перанесены на 2030
год здачы. «Гэта значыць, што палове жыхароў Менска ў бліжэйшы час не варта
разлічваць на чыстую ваду», – адзначыў Дзяніс Садоўскі.
Як паведаміў Дзяніс Садоўскі, новая хваля
кампаніі за чыстую ваду распачнецца ў 2015 годзе, каб падчас прэзідэнцкай
кампаніі актывізаваць гэта пытанне, і каб менскія чыноўнікі звярнулі больш пільную ўвагу на праблему
бруднай водаправоднай вады ў кватэрах менчукоў, і ўсёж такі пабудавалі
водазабор «Вязынка» да 2020 года.