Сябры БХД віншуюць палітвязняў з Божым Нараджэннем (фота)
Сябры менскай гарадской
арганізацыі аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”
падпісалі віншавальныя паштоўкі беларускім палітвязням, у якіх павіншавалі іх з
надыходзячым святам Божага нараджэння.
Паштоўкі накіраваныя
Мікалаю Статкевічу, Мікалаю Дзядку, Ігару Аліневічу, Яўгену Васьковічу і Арцёму
Пракапенку.
Менскі аргкамітэт БХД
заклікае грамадзянаў далучацца да акцыі і віншаваць палітвязняў з надыходзячымі
святамі.