Будаўніцтва паліклінічнага комплексу ў Віцебску ў Білева пачнецца ў 2015 годзе

18 снежня 2014 17:30  |  Галоўныя навіны

Будаўніцтва
шматфункцыянальнага паліклінічнага комплексу ў Віцебску ў мікрараёне Білева
пачнецца ў 2015 годзе. Пра гэта журналістам на прэс-канферэнцыі расказаў
галоўны ўрач ДУЗ “Віцебская гарадская цэнтральная паліклініка”
Станіслаў Цітовіч, перадае карэспандэнт БелТА.

 

Напярэдадні
прэс-канферэнцыі, 9 снежня, актывісты форуму «За якасную медыцыну ў Віцебску»
Таццяна Севярынец, Алёна Шабуня і Вадзім Кузьмін сустрэліся са старшынём Віцебскага
гарадскога Савета дэпутатаў Міхаілам Партным, галоўным лекарам ДУЗ
“Віцебская гарадская цэнтральная паліклініка” Станіславам Цітовічам і
намеснікам старшыні гарвыканкама Уладзімір Шломам. Актывісты асабіста перадалі
копіі звароту ў Віцебскі гарвыканкам і Савет дэпутатаў ад імя больш за 1000
віцяблян. У звароце жыхары выказвалі заклапочанасць пагаршэннем якасці і
даступнасці медыцынскага абслугоўвання ў Віцебску. Арыгінал звароту быў
адпраўлены ў Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

 

На прэс-канферэнцыі
Станіслаў Цітовіч распавёў журналістам наступнае. “Архітэктурны праект
паліклінічнага комплексу ў Білева завершаны. І ў першай палове 2015 будзе
пачата будаўніцтва. Я нядаўна размаўляў з начальнікам упраўлення аховы здароўя
аблвыканкама, ён адзначыў, што пастаўленыя задачы і планы будуць выконвацца”,
– растлумачыў Станіслаў Цітовіч.

 

Рэалізацыя гэтага
праекта, як і будаўніцтва паліклінікі ў мікрараёне Поўдзень-7А, асабліва хвалюе
гараджан. Абедзве ўстановы размешчаны ў раёнах новай забудовы і з’яўляецца
шматпрофільным. Комплексны паліклінічны цэнтр у Білева разлічаны на 50 тысяч
пацыентаў. Прыкладна такая колькасць жыхароў чакаецца ў мікрараёнах Білева-1,
Білева-2, Білева-3 з разлікаў па генплане і фактычнай забудове да 2020 года.
Пакуль што дарослае насельніцтва гэтых мікрараёнаў, а таксама мікрараёна
Поўдзень-7А абслугоўваецца ў іншых бліжэйшых паліклініках горада, што выклікае
нязручнасць як для гэтых пацыентаў, так і для тых, каму тут дадзена аказваюць
дапамогу.

 

Будаўніцтва
паліклінічнага комплексу на 1180 наведванняў у змену ў мікрараёне Поўдзень-7А,
праект якога ўключае непасрэдна паліклініку, жаночую кансультацыю, нават
стаматалагічнае аддзяленне, было пачата яшчэ ў 2010 годзе. На гэты аб’ект ужо
затрачана больш як Br30 млрд. Па словах дырэктара ДКУП “Капітальнае
будаўніцтва горада Віцебска”, якое займаецца ўзвядзеннем і рэканструкцыяй
устаноў аховы здароўя Віцебска, Міхаіла Мешка, завершаны самыя важныя працы
першых чэргаў: закладка падмурка, дрэнаж, правядзенне ўсіх сетак, у цэлым
ўзвядзенне падземнага паверха. У 2015 годзе плануецца поўнасцю выканаць каркас,
ўстаноўку вокнаў, пакласці дах, а да 2016-га выйсці на аздобныя працы.
Будаўнікі гатовыя выконваць вымаганыя ад іх працы, але, як падкрэсліў
прадстаўнік генпадрадчыка – ААТ “Будаўнічы трэст № 9 г. Віцебску”,
хацелася б, каб фінансаванне для гэтага аб’екта было павялічана. Для завяршэння
ўсіх будаўніча-мантажных работ неабходна яшчэ Br170 млрд.

Болей навін