Маці і бабуля наведалі Яўгена Васьковіча: ён трымаецца малайцом

18 снежня 2014 17:39  |  Палітыка

Маці і бабуля палітвязня, сябра БХД Яўгена Васьковіча
наведалі яго ў калоніі. Спатканне цягнулася дзве гадзіны.

 

“Жэнечка смяецца, трымаецца малайцом, напэўна, за ўсіх асуджаных.
Не сумуе, перадае ўсім аграмаднае прывітанне і падзяку за дапамогу і падтрымку”,
– адзначыла маці палітвязня Рушанія Іванаўна.

 

У калоніі Яўген шые фуфайкі. Часам бывае прастужаны, баліць
спіна. Цяплейшую вопратку яму даслалі, але яна пака не дайшла. У 2015 годзе ён
можа мець доўгатэрміновае спатканне з сям’ёй.

Болей навін