У Магілёве прадставілі Антыкарупцыйную платформу дэмакратычных сілаў
У Магілёве 19 снежня
адбылася прэзентацыя Антыкарупцыйнай платформы дэмакратычных сілаў Беларусі.
У прэзентацыі ўдзельчалі
прадстаўнікі большасці дэмсілаў Магілёва. Беларускую Хрысціянскую Дэмакратыю
прадстаўляў гарадскі каардынатар аргкамітэту Алег Аксёнаў.
Падчас прэзентацыі лідара
АГП Анатоль Лябедзька распавёў, навошта прымалася платформа, што яна
прадугледжвае і ў якім стане знаходзіцца карупцыя ў сістэме ўлады. Пасля адбылося абмеркаванне
і адказы на пытанні.