“Народны кантроль” у Гародні дамогся, каб на рынку “Паўднёвы” з’явіліся лекары

20 снежня 2014 14:05  |  Галоўныя навіны

18
снежня ў будынку
адміністрацыі рынка “Паўднёвы” Гародні адбылася сустрэча прадпрымальнікаў з
прадстаўнікамі Гродзенскай цэнтральнай гарадзкой паліклінікі і РУП
“Белфармацыя”. У сустрэчы ўдзельнічалі намеснік галоўнага ўрача Гродзенскай цэнтральнай гарадзкой паліклінікіСвятлана
Гарэлікава; прадстаўнікі РУП “Белфармацыя” Натальля Мялешка, Аксана
Радзюк, Святлана Сайчук; дырэктар рынка “Паўднёвы” Аляксандр Красін, каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі БХД
Мікола Баўсюк.

 

На пачатку сустрэчы Мікола Баўсюкн паведаміў, што
ў Гародні ў рамках кампаніі па паляпшэнню медабслугоўвання грамаздян (частка кампаніі “Народны кантроль”) збіраліся подпісы з мэтай перадачы іх у гарвыканкам. Калі актывісты
займаліся зборам подпісаў на рынку “Паўднёвы”, ад прадпрымальнікаў
пачалі паступаць прапановы па паляпшэнні інфрастуктуры рынка. А менавіта – пабудова
медыцынскага пакою і дзіцячай пляцоўкі. Узнікла ініцыятыва па зборы подпісаў па дадзенай
канкрэтнай праблеме. У выніку ў Гарадзенскі гарвыканкам быў перададзены
калектыўны зварот прадпрымальнікаў.

 

Наступнай выступала сп. Гарэлікава. Яна
нагадала, што раней на рынку быў аптэчны шапік, але яго зачынілі ў сувязі са
стратнасцю і неадпаведнасцю новым санітарным нормам. Яна прапанавала ў разе
неабходнасці звяртацца ў амбуларотыю, якая знаходзіцца побач з аптэкай у
мікрараёне “Паўднёвы”, за паўкіламетры ад рынка. Чыноўніца таксама заўважыла, што ўсё неабходнае
для выканання медыцынскіх прагарам па Гародні робіцца, грошы выдзяляюцца, але іх
пакуль не дастаткова, каб рэалізоўваць падобныя праекты.

 

Прадстаўніца РУП “Белфармацыя”
Аксана Радзюк адзначыла, што згодна з дзеючымі санітарнымі нормамі аптэка
ці медпункт павінны быць у памяшканні са святлом, праточнай вадой і
каналізацыяй.

 

У сваёй прамове дырэктар рынка падтрымаў
актывістаў і прапанаваў зрабіць рэканструкцыю мінірынка “Паўднёвы”, у
якім будзе пабудаваны аптэчны кіёск і дзіцячая пляцоўка. Трэба адзначыць, што
сп. Красін ад самога пачатку станоўча паставіўся да ініцыятывы з медпунктам і
дзіцячым пакоем.

 

У выніку прыйшлі да высновы, што на рынку
“Паўднёвы” будзе дзяжурыць брыгада хуткай медыцынскай дапамогі.
Акрамя таго, у кантралёраў рынка і ў інфармацыйным цэнтры будуць знаходіцца
аптэчкі для першай медыцынскай дапамогі.

Болей навін