У Мінску пройдзе “Калядны фэст”

22 снежня 2014 17:24  |  Грамадства

25 снежня –
вялікае свята ў каталікоў і не толькі: хрысціянская супольнасць ва ўсім свеце
адзначае Божае Нараджэнне. У гэты дзень у клубе Re
:Public традыцыйна ладзяць “Калядны фэст” з удзелам беларускіх гуртоў, з сярэднявечнымі
танцамі і конкурсамі.

 

 

 

«Калядны
фэст» – гэта не толькі своеасаблівая справаздача за год аб развіцці
сярэднявечнай і фольк-музыкі ў нашай краіне, але і спроба паказаць сувязь
сучаснасці з мінулым.

Каляды – свята сямейнае, але дадаткова
яго можна адзначыць і ў коле сяброў – з гучнымі песнямі і народнымі танцамі.

Калі хочацца сапраўднай жывой энергетыкі,
паслухаць жывую музыку, атрымаць шмат станоўчых эмоцый і падарункаў чакаем вас
25 снежня, на свята Божага нараджэння ў клубе Re:public.

На фестывалі традыцыйна граюць лепшыя
гурты сярэднявечнага іфальклорнага накірунку, дзякуючы чаму мерапрыемства
вельмі арганічна упісваецца ў кантэкст старажытнага абрадавага свята.

Шмат сюрпрызаў чакае ў гэты вечар гасцей фестывалю.

Гурт Стары Ольса парадуе гарачымі танцамі, таксама можна будзе
пачуць самыя танцавальныя кампазіцыі з новага альбома і хіты мінулых гадоў.
Зусім нядаўна адбылася прэзентацыя новага альбома гурта “Santa Maria”.

Нязменны вядучы фэсту, легендарны музыка – Зміцер Сасноўскі,
лідар гурта “Стары Ольса”.

Усім, хто прыйдзе ў святочных, народных або карнавальных касцюмах
– у падарунак кампакт-дыск з беларускай музыкай ад арганізатараў.

Хэдлайнерам фэста будзе
гурт СТАРЫ ОЛЬСА, аўтар сапраўднага гімна Божай Маці – Авэ Марыя, з альбома Santa Maria.

 

Песня “Ave Maria” (“Cuncti simus concanentes”) з новага альбома. Музыка і словы з
рукапісу 14 стагоддзя *«Llibre Vermell de Montserrat» (у перакладзе з каталанскага “Чырвоная
кніга кляштара Мансэрат”).

Згодна з каментарам укладальніка рукапісу гэтую песню можна выконваць
паломнікам, якія спыніліся ў манастыры і маюць жаданне спяваць і танчыць. Пераклад Змітра Сасноўскага.

 

Распавядае Марыя Шарый (гурт
“Стары Ольса”)

Для большасці
нашых людзей усё ж такі галоўным святам з’яўляецца Новы год, а не Каляды. Таму
хацелася б больш імпрэзаў, гулянняў, размоваў на калядныя тэмы, больш лікбезаў!

Самае простае – запытаць у сябе самога: “А што такое Каляды?”, –
зрабіць калядную зорачку з трох саломінак і чырвоных нітак і падараваць
незнаёмцу. А далей па ланцужку.

З 2007 года мы святкуем Каляды ў межах “Каляднага фэсту”. Для нашага
гурта гэта ўжо стала традыцыяй. “Без “Ольсаў” Каляды не
Каляды”
, – лічыць арганізатар Віталь Супрановіч.

Вельмі добра, што ўвесь тыдзень прысвечаны гэтаму цудоўнаму святу, а не толькі
25 снежня, таму часам атрымліваецца калядаваць разам з сябрамі на хутары лідара
гурта Змітра Сасноўскага. Заўсёды застаюцца незабыўныя ўражанні ад самога
працэсу і шчырай радасці вяскоўцаў!

 

Арганізатар фэсту Віталь Супрановіч распавядае:

– Я каталік, святкую
заўсёды Божае нараджэнне 25 снежня, 24 снежня мы ходзім на імшу, зранку ідзем
на святочную імшу і ўжо потым мая праца як арганізатара сумяшчаецца са
святкаваннем Божага нараджэння. Вельмі прыемна, што многіх прыхаджанаў маёй
парафіі Яна Хрысціцеля ў Серабранцы я сустракаю на канцэртах, якія я
аргнізоўваю, як напрыклад Віктара Шалкевіча, Змітра Вайцюшкевіча, ну і
натуральна на КАЛЯДНЫМ ФЭСЦЕ.

Болей навін