27 снежня – канцэрт “Люблю Беларусь”

23 снежня 2014 10:13  |  Галоўныя навіны

27 снежня а
17-й гадзіне у Мінску на Чарнышэўскага, 3
адбудзецца святочны канцэрт-прэзентацыя новага дыску “Беларускі
Хрысціянскі Хіт – 7. ЛЮБЛЮ БЕЛАРУСЬ”. У канцэрце ўдзельнічаюць гурт
“Laudans”, Віктар Козел (“Tesaurus”), Андрэй Мельнікаў.

 

Серыя
“Беларускі Хрысціянскі Хіт” была
заснавана ў 2008 годзе. Спярша былі “Хрысціянскія гімны” (2008),
“Хіты праслаўлення” (2009), зборнік калядных хітоў “Хрыстос
нарадзіўся” (2009), велікодных “Хрыстос уваскрос” (2010), складанкі
“Бардаўскі Хрысціянскі Хіт” (2010) і “Беларускі пілігрымскі хіт” (2014).

 

Канцэпцыя
серыі простая: найлепшыя хрысціянскія спевы розных канфесіяў па-беларуску.
Кожны дыск пачынаецца беларускім духоўным гімнам “Магутны Божа” у розных
выкананнях, большасць заканчваецца спеўнай малітвай “Ойча наш”. Для
кожнага зборніка папярэдне набіраецца 30-40 кампазіцыяў, з якіх фокус-групы
(супольнасці вернікаў па 7-10 чалавек з розных рэгіёнаў) адбіраюць 20 найбольш
моцных.

 

У “Беларускім Хрысціянскім Хіце”
удзельнічаюць Алеся Ўнукоўская і “Тэзаўрус”, “Небасхіл” і
“Laudans”, Інэса Леадаская і Андрусь Мельнікаў, “Псальмяры” і
“DVA”, Ганна і Ядвіга Багдановічы, а таксама шмат іншых выканаўцаў.
Наступнымі ў праекце “БХХ” чакаюцца “Беларускі Хрысціянскі Рок” і
“Беларускі Літургічны Спеў”.

 

На канцэрце
можна будзе атрымаць усю калекцыю дыскаў.

 

Запрашаем! Уваход
вольны.

Болей навін