Павіншуй Яўгена Васьковіча з Божым нараджэннем!
Палітвязень,
сябар Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Яўген Васьковіч з’яўляецца адзіным
беларускім палітвязнем-каталіком, прычым каталіком шчырым.
Паколькі каталікі
святкуюць Божае Нараджэнне ўжо на гэтым тыдні, БХД заклікае дасылаць яму лісты
віншаванняў з гэтым велічэзным святам. Яўгену Васьковічу патрэбна ваша
падтрымка!
Слаць лісты неабходна на адрас: Слаўгарадская шаша, 183 212013, г.Магілёў, Папраўчая калонія №15