Пенсіянерская суполка БХД правяла дабрачынную акцыю (фота)
Новаствораная пенсіянерская
суполка БХД па ініцыятыве старшыні, Наталлі Маразевіч, зладзіла першую
дабрачынную акцыю. Дапамагалі ў яе парвядзенні прадстаўнікі таксама малодшых пакаленняў аргкамітэту. У Рэспубліканскі цэнтр медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі
перададзена партыя сучаснай мастацкай літаратуры.
Бібліятэка цэнтра
карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод
пацыентаў, бо лячэбныя працэдуры праходзяць у першай палове дня, а другая –
вольная.
Нагадаем, што ўлетку кнігі ў
падарунак атрымаў філіял гарадской наркалогіі. Можна сказаць, што нараджаецца
новая традыцыя.