Віншуем з днём народзінаў Паўла Севярынца!
Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя шчыра віншуе з днём народзінаў свайго сустаршыню Паўла
Севярынца і жадае яму ў новым годзе жыцця большай веры, сілаў і моцнага
здароўя, каб вытрымаць і перамагчы ўсе выпрабаванні.
Спадзяемся, што
2015 год для вас, вашай сям’і і ўсёй Беларусі будзе больш шчаслівым і
паспяховым за мінулы, прынясе новыя асабістыя, сямейныя, творчыя плады і буйныя дасягненні на грамадска-палітычнай ніве.
Жыве Беларусь! –
Жыве з Богам!