У беларускіх пенсіянераў надзея толькі на Дзеда Мароза
Маляўнічы плакат са
значком-васільком і надпісам “Дзед Мароз, падары нам ільготны праезд.
Пенсіянеры” быў устаноўлены перад Новым годам бліз адной мінскай вуліцы.
Тэкст на плакаце выклікаў усмешку
ў мінчукоў: “Бач чаго захацелі — ільготнага праезду!”.
Па ўсім відаць, што нашым
ветэранам працы больш няма на каго спадзявацца, чымся на казачны персанаж. Нагадаем,
што іх аднагодкі ў РФ і ва Ўкраіне карыстаюцца мясцовым транспартам бясплатна.