Напішыце ліст Ірыне Моцнай!

05 студзеня 2015 14:01  |  Галоўныя навіны

Дарагія сябры! Падтрымайце і напішыце лісты падтрымкі ды
віншаванняў прыёмнай маці з Клімавічаў Ірыне Моцнай, якая два тыдні знаходзіцца
ў следчым ізалятары па надуманай справе.

 

Адрэса для ліставання: Магілёў, вуліца Крупскай 99а, СІЗА,
Моцнай Ірыне Уладзіміраўне, 212011.

 

Нагадаем, 19 снежня суд у Клімавічах, які праходзіў у
закрытым рэжыме, прызнаў Моцную вінаватай і прысудзіў да чатырох гадоў
пазбаўлення волі. Прыёмная сям’я Моцных была створана ў 2002 годзе першай у
Клімавіцкім раёне. На працягу дзесяці гадоў лічылася адной з лепшых.

 

Аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская
дэмакратыя» праводзіць
кампанію
ў падтрымку былой прыёмнай маці Ірыны Моцнай.

Болей навін