Рымашэўскі: дух шавінізму вядзе Расію да катастрофы

05 студзеня 2015 17:41  |  Палітыка

Галоўны рэдактар рэсурсу «Спадарожнік і пагром» Ягор
Прасвірнін лічыць, што Расіі
трэба «вярнуць»
«так званыя» Беларусь, Украіну і Казахстан. У артыкуле
«За што мы стаім, чаго мы хочам, што будзе і чаго не будзе» аўтар заяўляе, што
«мэтай з’яўляецца пабудова дэмакратычнай еўрапейскай прававой рускай
нацыянальнай дзяржавы, як адзінай формы калектыўнага жыцця, якая спрыяе
захаванню рускіх у ліку народаў Першага свету».

 

КРЫНІЦА.INFO папрасіла пракаментаваць гэтае выказванне
сустаршыню аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”
Віталя Рымашэўскага.

 

«Такія выказванні ў сёняшняй сітуацыі не могуць ужо абразіць
ні беларусаў, ні ўкраінцаў. Бо менавіта такіх адыёзных “дзеячаў” расійскай
журналістыкі, палітыкі і культуры апошнім часам з’явілася шмат. І ў бліжэйшай
будучыні не толькі Беларусь, Украіна і Казахстан не далучацца да Расіі, але
саму Расію чакае глыбокі дэградацыйны распад. Дух шавінізму, якім насычана
жыццё сёняшняй Расіі, непазбежна вядзе гэтую краіну і народ да катастрофы. Таму
падобныя выказванні выклікаюць спачуванне і жаль. Хочацца пажадаць гэтаму
чалавеку царкоўнага пакаяння, а калі ён няверуючы, то жадаю яму і яму падобным як
мага хутчэй звярнуцца за дапамогай да прафесійных псіханеўролагаў”, — адзначыў
ён.

Болей навін