МХД Магілёва вызначылі планы на 2015 год

06 студзеня 2015 15:21  |  Грамадства

5 студзеня адбыўся чарговы
сход актывістаў Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў у Магілёве. На сустрэчы кіраўнік аргкамітэта па стварэнні ГА “Маладыя
хрысціянскія дэмакраты Магілёва” Яўген Дудкін павіншаваў сваіх калег са
святамі Раства Божага і Новага года, а таксама падвёў вынікі працы за 2014 год
і акрэсліў пэўныя планы дзейнасці на 2015 год. Так, згодна справаздачы,
адзначана, што былі рэалізаваны пэўныя праекты:

 

1. кампанія за ўсталяванне
пешаходнага перахода ля буйнога супермаркета “Еўраопт” па вуліцы
Лазарэнкі хоць аб’яднала людзей і агучыла іх праблему, але адказ ДАІ меў
адмоўны адказ, спасылаючыся на грашовыя страты ў выніку змен тэрыторыі;

 

2. кампанія за ўсталяванне
“ляжага паліцэйскага” і павышэнне увагі на ўчастку дарогі па вул. Касманаўтаў насупраць д. 3 дала ўжо частковы плён, калі ДАІ,
спаслаўшыся на немагчымасць па правілах дарожнага руху на ўсталяванне
“ляжачага паліцэйскага”, выканала просьбу жыхароў нанесці дадатковыя
сродкі павялічэння ўвагі кіроўцаў;

 

3. кампанія за ўвядзенне
ў Магілёве сацыяльнага таксі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі дазволіла
атрымаць афіцывыйны адказ ад улад вобласці аб набыцці гарадскімі ўладамі
транспартнага сродка, што ў будучым плануецца пракантраляваць мясцовымі
маладымі хрысціянскімі дэмакратамі;

 

4. студэнцкі праект
“Мова ціКава” была рэалізавана ў адным з магілёўскіх ўніверсітэтаў на
міжнародны дзень роднай мовы 21 лютага, прыцягнуўшы ўвагу студэнцтва.

 

Пры гэтым, вялікае значэнне мела мясцовая
прадвыбарчая кампанія, якая:

 

па-першае, паказала
каляровасць і крэатыўнасць новых выкарыстаных момантаў і іспыт рэсурсаў у
дзеянні;

 

па-другое, адсутнасць
цікавасці СМІ, як дзяржаўных, так і апазіцыйных да кампаніі і ўдзелу маладых
кандыдатаў.

 

У канцы 2014 года Маладыя
Хрысціянскія Дэмакраты ў рамках кампаніі за уваходжанне Беларусі ў Балонскі
працэс правялі сустрэчу з гарадской моладдзю на азначаную тэму з мэтаю далучэння
краіны да еўрапейскай сістэмы адукацыі, а таксама прыемна было пачуць аб хоць і
частковым, але прыняцці прапаноў кампаніі “У абарону жыцця”, якія
былі прыняты 27 снежня 2014 г. у Закон “Аб ахове здароўя” дзеля
памяншэнння абортаў.

 

На будучы 2015 год быў разгледжан шэраг
пытанняў:

 

1. супольная дзейнасць з рознымі
дэмакратычнымі арганізацыямі Магілёва;

 

2. праекты, накіраваныя на развіццё беларускай
мовы;

 

3. рамонт адной з дарог горда;

 

4. стварэнне сацыяльна значных відэаролікаў

 

5. аргнізацыя ўласнага
дэбат-клуба “Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты” у Магілёве.

 

Пад час абмеркавання пытанняў былі адзначаны
адказныя за праекты і працу сябры.

Болей навін