У Менску вернікаў на Раство не пускалі ў царкву
У Менску каляднай раніцай 7 студзеня міліцыянты адмаўляліся
пускаць праваслаўных вернікаў да кафедральнага Свята-Духава сабора, паведамляе
сябар Нацыянальнай Рады аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя” Валерыя Чарнаморцава, якая таксама прыйшла ў храм.
Паводле словаў міліцыянтаў, яны шукаюць бомбу. Першым
прайсці да царквы яны дазволілі святару, якога таксама спачатку не пускалі, а
затым і астатнім вернікам, праводзячы ператрус іх рэчаў.
Валерыю Чарнаморцаву так і не пусцілі з прычыны яе
бел-чырвона-белага шаліка, за які яе пагражалі затрымаць. Не дапамагло і тое,
што яна схавала шалік пад паліто.