БХД правядзе круглы стол у справе Ірыны Моцнай

12 студзеня 2015 19:17  |  Галоўныя навіны

28 студзеня Беларуская Хрысціянская
Дэмакратыя правядзе круглы стол у справе шматдзетнай маці Ірыны Моцнай. Да
ўдзелы запрашаюцца праваабаронцы, журналісты, шматдзетныя бацькі.

 

Нагадаем, 19 снежня суд у Клімавічах, які
праходзіў у закрытым рэжыме, прызнаў Моцную вінаватай і прысудзіў да чатырох
гадоў пазбаўлення волі. Прыёмная сям’я Моцных была створана ў 2002 годзе першай
у Клімавіцкім раёне. На працягу дзесяці гадоў лічылася адной з лепшых.

 

Аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская
хрысціянская дэмакратыя»праводзіць
кампанію
ў падтрымку былой прыёмнай маці Ірыны Моцнай.

Болей навін