Віталь Рымашэўскі: Адстаўка Лукашэнкі – першы крок да спынення карупцыі
«Праблем у беларускага грамадства шмат, але аснова адна – гэта карумпаваная ўлада”, – заявіў сайту ucpb.org сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.
“Корань карупцыі ў тым, што ў нас няма свабодных выбараў. Адпаведныя чыноўнікі і першы з іх Аляксандр Лукашэнка не нясуць адказнасці перад беларускім народам за свае дзеянні. Але, з іншага боку, ён як абсалютны кіраўнік дзяржавы нясе адказнасць за увесь той эканамічны, палітычны, сацыяльны стан, у якім апынулася наша грамадства. Таму змена ўлады – адстаўка ўраду, адстаўка галоўнага чыноўніка Аляксандра Лукашэнкі – гэта першы крок да спынення карупцыі, спынення збяднення беларускага народа, крок да лепшага жыцця ў Беларусі», – сказаў ён.