“Je Suis Volnovaha”: БХД выказала салідарнасць з ахвярамі трагедыі ва Украіне (фота)
Сустаршыня аргкамітэту па
стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі,
каардынатар аргкамітэту па Менскай вобласці Павал Пракаповіч і сябры менскай
гарадской арганізацыі БХД 14 студзеня выказалі салідарнасць з ахвярамі абстрэлу
прарасійскімі тэрарыстамі аўтобуса з цывільнымі ля гораду Валнаваха Данецкай
вобласці Украіны.
Прадстаўнікі БХД усклалі
кветкі да помніку Тарасу Шаўчэнкі ля ўкраінскай амбасады ў Менску і ўшанавалі
памяць загіблых хвілінай маўчання з плакатамі “Je Suis Volnovaha” (Я – Валнаваха) у руках.
“Выказаць салідарнасць з
ахвярамі тэрарызму, асудзіць злачынцаў – тое не многае, што можа зрабіць кожны.
Тэрарызм мае шмат абліччаў, але адну сутнасць. Трагедыя пад Валнавахай не менш
страшная за трагедыю ў Парыжы. Мы
спачуваем сваякам усіх загінулых у братняй Украіне!” – адзначыў Віталь
Рымашэўскі.