На хрышчэнскую куццю сябры БХД наведалі пакутніцу ГУЛАГу Надзею Дземідовіч

20 студзеня 2015 00:00  |  БХД

18 cнежня на Хрышчэнскую куццю беларускія грамадскія актывісты, у  тым ліку прадстаўнікі Мінскай абласной арганізацыі БХД, наведалі пакутніцу ГУЛАГу Надзею Дземідовіч, якая жыве ў Калодзішчах. Надзея Раманаўна, шчырая праваслаўная верніца, ужо не можа па стане здароўя хадзіць у царкву, таму сябры БХД прынеслі ёй хрышчэнскай вады і зварылі для яе куццю.  
У адказ спадарыня Надзея падпісала наведнікам свае кніжкі ўспамінаў і вершаў, падзялілася ўспамінамі пра свой пакутны жыцьцёвы шлях і развагамі пра лёс нашай Бацькаўшчыны.  
 
Сябры БХД у межах праекту “Пакаяньне” стала наведваюць і апякуюцца Надзеяй Дземідовіч ды іншымі былымі вязьнямі ГУЛАГу, на ўласныя ахвярванні падпісваюць ім незалежныя газеты, а таксама дасылаюць выданне БХД “Крыніца”. А ў мінулыя адведкі на 7 лістапада Надзею Раманаўну наведаў сустаршыня БХД і таксама былы палітвязень Павал Севярынец, які падараваў і падпісаў ёй сваю апошню кніжку “Беларуская глыбіня”.
Адна з найстарэйшых удзельніцаў беларускага адраджэнскага руху, пакутніца сталінскіх лагероў, удзельніца Кенгірскага паўстання 1954 г., паэтка і патрыётка Надзея Раманаўна Дземідовіч была асуджаная да 25 гадоў зняволення за ўдзел у Саюзе беларускай моладзі, а насамрэч за любоў да Беларусі. Але, дзякуй Богу, ёй удалося выжыць у тых нечалавечых лагерных умовах. 
 
Надзея Раманаўна – жанчына вялікага сэрца і шчырай душы, якую не зламалі ні катаваньні, ні пакуты ГУЛАГу, ні пазьнейшая адзінота (ГУЛАГ пакінуў яе без уласнай сям’і). Яна ўсім сэрцам перажывае за цяпершнія падзеі ў Беларусі, але асабліва за “людзей адной душы”, за шчырых беларусаў, якія зараз вымушана паўтараючы яе лёс, знаходзяцца ў зьняволеньні за любоў да сваёй краіны. Сэнсам яе жыцьця стала сьведчаньне пра тое, што яна перажыла, каб гэта больш не паўтаралася. Яна выдала 2 кнігі ўспамінаў і адну кнігу вершаў. А найбольшае шчасьце для Надзеі Дземідовіч – сустрэчы з беларускай моладзьдзю.
 
На хрышчэнскую куццю сябры БХД наведалі пакутніцу ГУЛАГу Надзею Дземідовіч
На хрышчэнскую куццю сябры БХД наведалі пакутніцу ГУЛАГу Надзею Дземідовіч
На хрышчэнскую куццю сябры БХД наведалі пакутніцу ГУЛАГу Надзею ДземідовічНа хрышчэнскую куццю сябры БХД наведалі пакутніцу ГУЛАГу Надзею Дземідовіч
На хрышчэнскую куццю сябры БХД наведалі пакутніцу ГУЛАГу Надзею ДземідовічНа хрышчэнскую куццю сябры БХД наведалі пакутніцу ГУЛАГу Надзею ДземідовічНа хрышчэнскую куццю сябры БХД наведалі пакутніцу ГУЛАГу Надзею ДземідовічНа хрышчэнскую куццю сябры БХД наведалі пакутніцу ГУЛАГу Надзею ДземідовічНа хрышчэнскую куццю сябры БХД наведалі пакутніцу ГУЛАГу Надзею Дземідовіч

Болей навін