У Берасцейскім упраўленні юстыцыі адмовіліся ўзгадняць назву асветніцкай установы

20 студзеня 2015 14:46  |  Галоўныя навіны

Каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя” ў Берасці Аляксандр Храпко вырашыў стварыць
культурна-асветніцкую ўстанову, накіраваную перадусім на моладзь.

 

Для гэтага яе спачатку неабходна было ўзгадніць яе назву ва
ўпраўленні юстыцыі, але з гэтым адразу ўзніклі цяжкасці. Але Эльвіра Ганенка,
адказная за ўзгадненне, з незразумелых прычынаў два месяцы адмаўляла ва
ўзгадненні, прычым без спасылкі на якіясьці законы. Больш за тое, яна абяцала
выклікаць на Аляксандра Храпко міліцыю.

 

“Нават калі я прыйшоў ўзгадняць не існуючае слова, яна
сказала, што яно ёй не падабаецца і адмовіла. Мне гэтая сітуацыя здаецца вельмі
абсурднай, бо калі ўлады будуць так ставіцца да грамадзян, то ці патрэбныя такія
ўлады?” – задаўся пытаннем Аляксандр Храпко.

Болей навін