Затрыманых за салідарнасць з Украінай будуць судзіць а 10-й раніцы (абноўлена)

23 студзеня 2015 00:10  |  Галоўныя навіны

Ля помніку Тарасу Шаўчэнку за салідарнасць з Украінай і героямі
Нябеснай сотні, у тым ліку і беларуса Міхася Жызнеўскага, падчас малітвы былі
затрыманыя дзевяць чалавек. Перад затрыманнем актывісты супольна маліліся,
усталявалі знічы, а Ніна Багінская ўзняла бел-чырвона-белы сцяг.

 

Пры затрыманні міліцыянты абражалі Украіну і ўкраінскі сцяг,
білі Алеся Макаева і Ніну Багінскую.

 

Затрыманых адвезлі ў Цэнтральны РАУС. Як паведаміла сябра
Нацыянальнай Рады аргкамітэту БХД Валерыя Чарнаморцава, якая таксама апынулася
сярод затрыманых, іх абвінавачваюць паводле арт. 23.34 КаАП. Суд адбудзецца 23
студзеня а 10-й гадзіне ў судзе Цэнтральнага раёну Менску.

 

З затрыманых чатырох чалавек выпусцілі (Ніну Багінскую, Валерыю
Чарнаморцаву, Змітра Захарэвіча і Юрася Ваўчка), а пяцёх (Вольгу Мікалайчык,
Яўгена Батуру, Міколу Коласа, Алеся Макаева і Максіма Вінярскага) адвезлі да
суду на Акрэсціна.

 

Затрыманыя просяць амбасадара Украіны прыйсці ў суд над тымі,
хто з ёй салідарны, і выказаць пратэст супраць дзеянняў беларускіх уладаў, якія
разганяюць малітву салідарнасці з Украінай, абражаюць Украіну і ўкраінскі сцяг.

Болей навін