За малітву за Украіну людзей пасадзілі на суткі
Суд над затрыманымі 22
студзеня ўдзельнікамі малітвы салідарнасці з Украінай прайшоў 23 студзеня ў
закрытым рэжыме ў РАУС Цэнтральнага раёну Менска. Патрапіць на яго з цяжкасцямі
змаглі нават адвакаты, усіх астатніх у будынак РАУС не пускалі, паведаміла сябра
Нацыянальнай Рады аргкамітэту БХД Валерыя Чарнаморцава, якую таксама
затрымлівалі міліцыянты.
Пры гэтым яе саму ў суд у
якасці сведак не выклікалі.
Суд асудзіў Максіма
Вінярскага і Алеся Макаева на 15 сутак арышту, Яўгена Батуру і Міколу Коласа –
10 сутак, Вольгу Нікалайчык – 5 сутак.
Перадаць асуджаным цёплыя
рэчы, сродкі гігіены і прадукты харчавання міліцыянты не дазволілі. Актывісты
спадзяюцца, што перадачы прымуць наступным днём, распавяла Валерыя
Чарнаморцава.