У сераду а 12-й – круглы стол у справе Ірыны Моцнай

26 студзеня 2015 12:49  |  Галоўныя навіны

Запрашаем на паседжанне круглага стала “Праблемы прыёмных сем’яў
Беларусі і праўкі ў сямейнае заканадаўства”. Круглы стол адбудзецца
28 студзеня ў Мінску па адрасе вул. Чарнышэўскага 3а з 12.00 да 15.00.

 

Запрошаныя: прыёмныя бацькі, юрысты, праваабаронцы, прадстаўнікі дзяржаўных
структур і грамадскіх арганізацый, журналісты.

 

Тэмы:

 

1. Юрыдычныя і практычныя праблемы прыёмных сем’яў Беларусі.

 

2. Справа Ірыны Моцнай (Клімавічы)

 

3. Праўкі ў сямейнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

 

У кожнага зацікаўленага ўдзельніка будзе магчымасць выказацца і ўнесці
прапановы.

 

Нагадаем, 19 снежня суд у Клімавічах, які праходзіў у закрытым
рэжыме, прызнаў Моцную вінаватай і прысудзіў да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
Прыёмная сям’я Моцных была створана ў 2002 годзе першай у Клімавіцкім раёне. На
працягу дзесяці гадоў лічылася адной з лепшых.

 

Аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская
дэмакратыя» праводзіць кампанію ў падтрымку былой прыёмнай маці Ірыны
Моцнай.

Болей навін