Аляксея Шчадрова схіляюць да супрацы і пагражаюць залічыць да туняядцаў

26 студзеня 2015 16:50  |  Палітыка

Шчучынскія
міліцыянты прыязджалі ў вёску Аляксандраўка і правяралі дакументы на хату ў
Аляксея Шчадрова, які зарганізаваў тут дабрачынны прытулак для бяздомных.
Міліцыянты падлічылі колькасць людзей, і прапанавалі Аляксею Шчадрову
супрацоўнічаць, каб дапамагчы следству.

 

“Я ім адказаў, што ўчастковы рэгулярна ўсіх перапісвае. Я ім
адказаў, што дапамагаю бедным і служу толькі Хрысту, але яны ўсё роўна
настойвалі, што я павінен супрацоўнічаць”, – сказаў Аляксей Шчадроў.

 

Між тым старшыня сельсавету Тамара Зубрыцкая ў сувязі з
набліжэннем выбарчых кампаній настойвае, каб арганізатар прытулку вывозіў усіх
людзей і патрабуе ад участковага апячатаць усе дамы.

Болей навін