У Менску прайшоў вечар салідарнасці з украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанкай
Вечар салідарнасці з украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанкай,
якая знаходзіцца ў маскоўскай турме, прайшоў 26 студзеня ў Менску. Удзел у ім
узялі сярод іншых сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя” Павал Севярынец і каардынатар аргкамітэту ў Нясвіжы
Наталля Бордак.
Вечар прайшоў у рамках глабальнай акцыі ў падтрымкуНадзеі
Саўчанкіі быў арганізаваны Беларускім камітэтам салідарнасці з Украінай.
Ён быў прымеркаваны да адкрыцця зімовай сесіі Парламенцкай асамблеі Рады
Еўропы.
Лётчыца, незаконна вывезеная з Украіны ў Расею, абвясціла
галадоўку ў маскоўскім СІЗА.
Павал Севярынецу сваім выступе адзначыў:”Самае
галоўнае, да чаго я заклікаю, калі ёсць магчымасць падтрымаць украінцаў,
тлумачальнай працай, лістом падтрымкі альбо публічнай акцыяй, рабіце гэта!
Болей маўчаць не выпадае”.
МастачкаНаталля Бордак прывезла намаляваны адмыслова
для вечарыны партрэтНадзеі Саўчанка, які будзе падораны сваякам лётчыцы:”Маё
сэрца матулі разрываецца ад боль, што крый Божа, гэта бяда зачэпіць нашу
краіну. Трымаць галадоўку больш за 45 дзён можна параўнаць гэта з пакутамі
Хрыста. Мы молімся, каб уваскрэсла Ўкраїна, каб болей не было крыві і слёз”.