Памёр сябар БХД Валерый Лазаковіч

29 студзеня 2015 15:29  |  БХД

На 73-м годзе жыцця памёр сябар Беларускай Хрысціянскай
Дэмакратыі Валерый Лазаковіч. Валерый Восіпавіч быў сябрам аргкамітэта партыі
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя з моманту яе першага ўстаноўчага з’езду, дэлегатам
трох з’ездаў БХД.

 

Усе яго ведалі як шчырага сябра, надзейнага паплечніка,
ветэрана працы, паэта, рамантыка.

 

Памёр Валерый Восіпавіч 27 студзеня ад цяжкай хваробы, якую
ён мужна пераносіў.

 

Памяні, Госпадзе, душу памерлага і прымі ў Валадарства нябеснае.
Вечная памяць сярод нас.

 

Пахаванне
адбываецца 29 студзеня, у 15.00 на могілках у вёсцы Думаноўшчына Бабруйскага
раёна, побач з маці.

Болей навін