Праўкі ў сямейнае заканадаўства выпрацуюць цягам месяца (фота)

29 студзеня 2015 22:28  |  Галоўныя навіны

У Менску адбыўся круглы стол у справе шматдзетных сем’яў,
выкліканы шматлікімі парушэннямі іх правоў з боку чыноўнікаў. Удзел у круглым
стале, арганізаваным Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыяй, узялі грамадскія
актывісты, эксперты, журналісты.

 

Сярод экспертаў выступілі Алена Кашына, Вольга Кавалькова і
Леанід Скарабагаты. Была створаная працоўная група, якая на працягу месяца
мусіць распрацаваць праўкі ў сямейнае заканадаўства і распачаць кампанію па
зборы подпісаў у іх падтрымку.

 

Таксама ўдзельнікі круглага стала напісалі лісты падтрымкі
Ірыне Моцнай, якую 19 снежня суд у
Клімавічах, які праходзіў у закрытым рэжыме, прызнаў вінаватай і прысудзіў да
чатырох гадоў пазбаўлення волі. Прыёмная сям’я Моцных была створаная ў 2002
годзе першай у Клімавіцкім раёне. На працягу дзесяці гадоў лічылася адной з
лепшых.

 

Праўкі ў сямейнае заканадаўства выпрацуюць цягам месяца (фота)
Праўкі ў сямейнае заканадаўства выпрацуюць цягам месяца (фота)
Праўкі ў сямейнае заканадаўства выпрацуюць цягам месяца (фота)

Болей навін